- Продолжительность:
- 07:16
- Формат:
- mp3
- Размер:
- 6,67 МБ
- Качество:
- 128 kbit/sec
На этой странице Вы можете скачать песню Gods Tower — Ludzi Na Balocie в формате mp3 или слушать её онлайн совершенно бесплатно. Наслаждайтесь лучшими треками, альбомами и новинками в исполнении Gods Tower без ограничений.
Текст песни "Gods Tower — Ludzi Na Balocie"
У тым самотным краі,
Дзе змоўкне вецер, дзе не пройдзе шлях,
Дзе дрэвы паміраюць, -
Няма надзеі з воляю ў вачах.
Паміж пустэльняўбагна,
Дзе кожны цягне свой уласны горб,
Сапраўдны край маўчаньня
Балота і насельніцтва яго...
Між дрэў пахілых, мокрых
Надзеі з воляй не здабыў ніхто.
Жыццё, нібы акторка,
Што ў зале гіне, змрочнай і пустой.
Карчамі ў плыні соннай
Сабе плывуць бязвольна проста ўніз,
За дах, за хлеб надзённы
Што ж трэба тым, хто вырас у хлусні?
Між дзвюх пустэльняўбагна,
І ўласны горб тут цягне кожны з нас
Як стаць на штосьці вартым,
Калі ідзеш па купінах увесь час?
У вечным недаверы:
Сусед пільнуе, каб забраць твой дом,
Пад сонцам здрады шэрым
Глынае багна нас усіх жыўцом...
Сапраўдны край маўчаньня
Балотны край з насельніцтвам сваім.
Адмовіўшы змаганьне,
Ці ж ты, як корч, не стаў зусім глухім?
Казаць далей не варта.
За "дабрабыт" прадаў свой дух дарма.
І час прамовіць праўду:
Жывы тапелец, шанцаў больш няма.