N.R.M.
–
Маё пакаленне
- Продолжительность:
- 04:09
- Формат:
- mp3
- Размер:
- 3,33 МБ
- Качество:
- 128 kbit/sec
На этой странице Вы можете скачать песню N.R.M. — Маё пакаленне в формате mp3 или слушать её онлайн совершенно бесплатно. Наслаждайтесь лучшими треками, альбомами и новинками в исполнении N.R.M. без ограничений.
Текст песни "N.R.M. — Маё пакаленне"
Маё пакаленне ў цемры расло –
Цяпер яму цемра таксама святло.
Маё пакаленне расло на мяжы
З заслонай жалезнай у самай душы.
Маё пакаленне хаваецца ў цень,
У свет летуценняў, ва ўчорашні дзень.
Мае пакаленне гуляе і п'е,
Стаіць на каленях, не любіць сябе.
Набыць бы даляры, прадаць бы рублі,
А потым падалей ад гэтай зямлі.
"Мы вольные птицы, пора, брат, пора!"
На стомленных крылах у вырай ці ў рай.
Маё пакаленне сядзіць пры стале,
Сядзіць у турме і сядзіць на ігле,
Сядзіць на пасадзе і любіць стагнаць,
І трэба падняцца – і цяжка стаяць.
Мы, беларусы, с братняю Руссю
Шукалі да шчасця дарог.
У бітвах за волю, у бітвах за долю
Нас гэты шлях перамог.
Нас аб'яднала, ні многа ні мала –
Удзел у дурной барацьбе.
Коласу слава, слава Купалу!
Але дзе месца тут для цябе?
Згрызоты сумлення, пакуты душы –
Маё пакаленне, маё "настальжы".
Твае сударэнні, твае гаражы.
Спісаныя сцены, жыццё на мяжы.
Нібыта нядаўна, нібыта даўно
Састылая кава, дапіта віно.
Маё пакаленне махае крылом,
"Кровавую пищу клюёт под окном".