- Продолжительность:
- 04:21
- Формат:
- mp3
На этой странице Вы можете скачать песню N.R.M. — Бывай! в формате mp3 или слушать её онлайн совершенно бесплатно. Наслаждайтесь лучшими треками, альбомами и новинками в исполнении N.R.M. без ограничений.
Текст песни "N.R.M. — Бывай!"
Нахіляецца долу невысокае неба,
Нахіляецца долу, пахне шэрай імжой.
Надыходзячы ранак пахне дымам і хлебам,
Надыходзячы ранак пахне ўладай чужой.
Бывай, мой родны край!
Бывай, мой родны горад!
Бывай, мой брыдкі брат!
Бывай, мой любы вораг!
Нас хісталі арэлі, ды вагні дагарэлі.
Нас хісталі арэлі ад валы да зямлі.
Мы ў люстэркі глядзелі ды ня ведалі дзе мы -
На якой паралелі, на якім караблі.
Бывай, мой родны край!
Бывай, мой родны горад!
Бывай, мой брыдкі брат!
Бывай, мой любы вораг!
Мой апошні тралейбус па праспэкце паедзе,
Загрукоча ўночы мой апошні трамвай.
Да наступнай сустрэчы пройдзе пару стагодзьдзяў,
Пройдзе пару стагодзьдзяў, а пакуль што бывай!
Бывай, мой родны край!
Бывай, мой родны горад!
Бывай, мой брыдкі брат!
Бывай, мой любы вораг!
Бывай! Бывай! Бывай! Бывай!
Бывай! Бывай! Бывай! Бывай!