N.R.M.
–
Рок-н-рол не ўратуе
- Продолжительность:
- 03:48
- Формат:
- mp3
На этой странице Вы можете скачать песню N.R.M. — Рок-н-рол не ўратуе в формате mp3 или слушать её онлайн совершенно бесплатно. Наслаждайтесь лучшими треками, альбомами и новинками в исполнении N.R.M. без ограничений.
Текст песни "N.R.M. — Рок-н-рол не ўратуе"
Панкi слухаюць панк,
Рокеры слухаюць рок.
Усё ў нашым горадзе зроблена так,
Каб ты нiчога ня змог!
Усё ў нашым горадзе так,
Каб не гарэць, а сьмярдзець.
I можна ў нябёсах убачыць знак,
Але мы ня хочам глядзець.
Не працягвай гульню сьляпую,
Рок-н-рол цябе не ўратуе.
Не працягвай хлусьню сьвятую,
Рок-н-рол цябе не ўратуе,
Рок-н-рол цябе не ўратуе,
Рок-н-рол ўратуе сябе!
Панк слухаюць панкi,
Байкеры слухаюць байкi.
Усе мы носiм на майках
Свае сёньняшнiя сьцягi.
Тым часам зь нябачных скалаў
Спаўзла сьнегавая навала,
I край наш ад краю да краю
Нябачныя ўкрылi сьнягi!
Не працягвай гульню сьляпую,
Рок-н-рол цябе не ўратуе.
Не працягвай хлусьню сьвятую,
Рок-н-рол цябе не ўратуе,
Рок-н-рол цябе не ўратуе,
Рок-н-рол ўратуе сябе!
Слухаю, што мне трэба,
Слухаю сонца i неба,
Слухаю мора i глебу,
Чую ўсё, што вакол мяне ёсьць...
Панк слухаюць панкi,
А заўтра клеркамi ў банку
Стануць былыя панкi
I скончыцца маладосьць.
Не працягвай гульню сьляпую,
Рок-н-рол цябе не ўратуе.
Не працягвай хлусьню сьвятую,
Рок-н-рол цябе не ўратуе,
Рок-н-рол цябе не ўратуе,
Рок-н-рол цябе не ўратуе,
Рок-н-рол цябе не ўратуе,
Рок-н-рол цябе не ўратуе,
Рок-н-рол цябе не ўратуе-ееееееее...