N.R.M.
–
Маё пакаленьне
- Продолжительность:
- 04:10
- Формат:
- mp3
На этой странице Вы можете скачать песню N.R.M. — Маё пакаленьне в формате mp3 или слушать её онлайн совершенно бесплатно. Наслаждайтесь лучшими треками, альбомами и новинками в исполнении N.R.M. без ограничений.
Текст песни "N.R.M. — Маё пакаленьне"
Маё пакаленьне у цемры расло.
Цяпер яму цемра - таксама сьвятло.
Маё пакаленьне расло на мяжы
З заслонай жалезнай у самай душы.
Маё пакаленьне хаваецца ў цень,
У сьвет летуценьняў, ва ўчорашні дзень.
Маё пакаленьне гуляе і п'е,
Стаіць на каленях, ня любіць сябе.
Набыць бы даляры, прадаць бы рублі,
А потым падалей ад гэтай зямлі.
"Мы вольные птицы, пора, брат. Пора!",
На стомленных крылах у вырай ці ў рай.
Маё пакаленьне сядзіць пры стале,
Сядзіць у турме і сядзіць на ігле.
Сядзіць на пасадзе і любіць стагнаць:
І трэба падняцца, і цяжка стаяць.
Мы, беларусы, з братняю Русьсю
Шукалі да шчасьця дарог.
У бітвах за волю, ў бітвах за долю
Нас гэты шлях перамог.
Нас аб'яднала ні многа ні мала -
Удзел у дурной барацьбе.
Коласу слава, слава Купалу,
Але дзе мейсца тут для цябе?..
Згрызоты сумленьня, пакуты душы...
Маё пакаленьне - маё настальжы.
Твае сутарэньні, твае гаражы,
Сьпісаныя сьцены, жыцьцё на мяжы.
Нібыта нядаўна, нібыта даўно
Састылая кава, дапіта віно.
Маё пакаленьне "махая крылом,
Кровавую пищу клюёт под окном".