- Продолжительность:
- 04:23
- Формат:
- mp3
На этой странице Вы можете скачать песню Тутэйшая Шляхта — Дзеванька (2001) в формате mp3 или слушать её онлайн совершенно бесплатно. Наслаждайтесь лучшими треками, альбомами и новинками в исполнении Тутэйшая Шляхта без ограничений.
Текст песни "Тутэйшая Шляхта — Дзеванька (2001)"
Музыка: Антон Абрамовіч
Словы: Ян Баршчэўскі, пачатак ХІХ ст.
Ды чым жа твая, дзеванька, галоўка занята
Можа табе апрыкрыла няродная хата
На каго ж ты пазіраеш, сваё сэрца прыкланяеш
Ня будзе тут лад, ня будзе тут лад
Прыўчыла ты двух хлопчыкаў, як птушак у сеці
Яны к табе ўдзень і ўначы радыя прыляцеці
І ты ў іх пабываеш, увесь панскі двор пабуджаеш
На вялікі сьмех, на вялікі сьмех
Прыўчыла ты і лоўчага, прымеўся стралочак
І дудар буў тут некалі, і наш песьнярочак
А ўсе стральцы і дудары ў хаце не гаспадары
Ня будзеш мець хлеб, ня будзеш мець хлеб
Прыўчыла ты агродніка, не к пуці і гэта
Бо ўсё ж слуга ён панская, не зазнаеш сьвету
Табе паняй ніяк ня быць, і дзетачак табе ня ўжыць
Бо не ўмееш ты, бо ня ўмееш ты
Дык чым жа твая, дзеванька, галоўка занята
Можа табе апрыкрыла няродная хата
На каго ж ты пазіраеш, сваё сэрца прыкланяеш
Ня будзе тут лад, ня будзе тут лад.