- Продолжительность:
- 04:34
- Формат:
- mp3
На этой странице Вы можете скачать песню Стары Ольса — Байда в формате mp3 или слушать её онлайн совершенно бесплатно. Наслаждайтесь лучшими треками, альбомами и новинками в исполнении Стары Ольса без ограничений.
Текст песни "Стары Ольса — Байда"
Да й ў Слуцку на рыночку,
Да піў Байда гарэлочку.
Цар турэцкій да наяжджае
Байду млодага намаўляе:
"Ой ты Байда маладзюсенькій,
З цябе ж рыцар да слаўнюсенькій,
Будзiш панам ты гаспадарам!
Вазьмі маю дачку царэўначку!”
"Да твая ж дачка - паганачка!
Яе ж вера да праклятая!...”.
Крыкнуў цар тут на сваі служкі,
На сваі служкі гарнюсенькі.
"Ой вазьміце ж Байду да й звяжыце,
На гак рэбрам перачапіце.”
Вісіць Байда ні дзень, ні дзень, ні два,
Ні адну ночку, ні гадзіначку.
На дзень трэці праглядае
Свайму цюру прамаўляе.
"Ой ты цюра ты гарнюсенькій,
Падай ты лучок тугусенькій”
Трапіў цара пасярод лаба
А царыцу ў патылiцу.
Бо та ж табе турэцкаму цару,
Да за слаўнага рыцара кару.
Лучэ цар табе было галаву
Галаву з плеч Байдавых зняці
І па Байдавай рыцара смерці,
Ды з гармат ды з гармат страляці.